Глыбоцкія ўлады падаравалі на свята вернікам Задарожжа электракасілку

Задорожье
У вёсцы Задарожжа блізу Глыбокага 15 жніўня вернікі парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ласкавай святкавалі тытульнае свята з адпустам.

Удзел у свяце ўзялі жыхары навакольных вёсак, госці з Глыбокага і Шаркаўшчыны, святары з Празарокаў і Удзела. Святую Імшу ўзначаліў дэкан Глыбоцкага дэканату кс. Мікалай Ціхановіч, паведамляе catholicnews.by.

«Сёння збірае нас у гэтым месцы Маці Божая. Касцёл з самага пачатку адзначае праўду, што Марыя з душой і целам цудоўным спосабам была ўзятая на неба. Нас так шмат сабралася сёння ў святыні ў Імя Хрыста, Ён нябачна ёсць сярод нас. Гэта ўрачыстасць прыпамінае нам, што нас чакае канец зямнога жыцця і вечнасць», – звярнуўся да гасцей, а таксама да шматлікіх прысутных прадстаўнікоў свецкай улады, пробашч парафіі кс. Эдвард Нарадоўскі.

Пасля святой Імшы было агучанае віншаванне вернікам ад старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алега Морхата, пасля намеснік старшыні ўручыла лісты падзякі за яго подпісам парафіянам, якія асабліва актыўна клапоцяцца пра святыню, удзельнічаюць у грамадскім жыцці.

У якасці падарунка ад уладаў задарожская парафія атрымала электракасілку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі