Служыцель «Новага жыцця» заклікаў хрысціян да любові і вернасці Богу

SONY DSC

«Уся Біблія распавядае пра любоў Бога да нас людзей. Гасподзь не толькі праяўляе Сваю любоў да нас праз клопат, але і даказвае гэтую любоў. Бог не пашкадаваў свайго Сына дзеля выратавання чалавецтва. І Ён мае права чакаць ад нас рэакцыі ў адказ — любові і вернасці », — заявіў у сваім казанні Уладзімір Ахрамовіч 13 жніўня на нядзельным служэнні ў менскай царкве ХПЕ» Новае жыццё», гаворыцца на сайце царквы.

SONY DSC

Уладзімір зрабіў акцэнт на тым, як быць верным Богу: не грашыць, удзельнічаць у Божай справе і быць верным царкве. Таксама спікер адзначыў, што вернасць Богу праяўляецца праз вернасць сям’і: мужу або жонцы, бацькам:

«Магчыма, да гэтага часу вы не былі верным у чым-небудзь. Вы не можаце змяніць мінулае. Але прама зараз вы можаце пачаць жыццё з чыстага ліста, выяўляючы любоў і вернасць у адносінах да Бога і людзей».

SONY DSC

У нядзелю раніцай вернікі царквы маліліся аб благаслаўленні дзяцей. За больш чым дзесяць немаўлятаў іх бацькі і царква ўзносілі малітвы да Бога. Моладзевы пастар Ілля Ганчарэнка, даючы параду бацькам, заклікаў выхоўваць дзяцей у вучэнніі  настаўленні Гасподнім.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі