У Браславе праходзяць Дыяцэзіяльныя Дні моладзі

Браслав
У Браславе ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў 16 жніўня супольнай малітвай распачаліся Дыяцэзіяльныя дні каталіцкай моладзі, удзел у якіх бяруць 95 маладых людзей і падлеткаў з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі.

Браслав
Адразу пасля рэгістрацыі, вячэры і рассялення ўдзельнікаў па браслаўскіх сем’ях адбылася  прэзентацыя парафіяльных каманд, са словамі прывітання да якіх звярнуўся кс. Аляксей Асон, нагадаўшы, што асноўнай мэтай сустрэчы з’яўляецца, у першую чаргу, пазнанне Хрыста, паведамляе catholicnews.by.

Наступны дзень уключыў у сябе канферэнцыю “Залежнасць ад інтэрнэту”, якую падрыхтаваў кс. Антоній Лагунёнак, майстар-клас па беларускіх народных танцах, экскурсію, мастацкія варштаты, а таксама святую Імшу, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Асноўнай думкай гаміліі біскупа Віцебскага, з якой ён звярнуўся да моладзі, стаў панятак прабачэння, якое іерарх назваў галоўнымі лекамі параненай душы.

Увечары адбыўся канцэрт хрысціянскага гурта “Laudans”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі