У Мёрах асвяцілі фігуру анёла на магіле кс. Пятрайціса, які адрадзіў парафію

Миоры
У Мёрах 15 жніўня вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата Кунцэвіча падчас тытульнай урачыстасці з адпустам адзначалі 110-годдзе пабудовы свайго касцёла.

Урачыстую Літургію з гэтай нагоды ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, якому саслужылі пробашч парафіі кс. Кшыштаф Мянкіна і шматлікія святары – госці з навакольных парафіяў. З гаміліяй да вернікаў звярнуўся кс. Францішак Рудзь – першы нараджэнец Мёраў, які стаў святаром у пасляваенны час, паведамляе catholic.by.

Пасля Імшы біскуп Алег Буткевіч асвяціў нядаўна ўсталяваную фігуру анёла на магіле кс. Уладаса Пятрайціса – святара, які служыў у гэтай парафіі з 1985 па 2000 год і адрадзіў яе пасля дзесяцігоддзяў атэістычнага пераследу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі