Біскуп Гродзенскі ўшанаваў Маці Божую Фацімскую разам з каталікамі Сібіры

Иркутск
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч 20 жніўня ўзяў удзел у цырымоніі каранацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у Іркуцку па запрашэнні каталіцкага іерарха з Расіі – біскупа Іркуцкай дыяцэзіі святога Юзафа Кірыла Клімовіча.

Біскуп Гродзенскі звярнуўся да сібірскіх вернікаў з пастырскім словам, паведамляе catholic.by.

Фігуру Божай Маці вырабіў скульптар з Кракава прафесар Вінцэнт Кучма. Фігура Марыі выкананая з пазалочанага срэбра і ўпрыгожаная каштоўнымі і паўкаштоўнымі камянямі. 15 гадоў таму ў Ватыкане яе асвяціў для іркуцкай святыні святы Папа Ян Павел ІІ.

Госць з Польшчы – біскуп Ежы Мазур, пры якім была пабудавана іркуцкая катэдра, – нагадаў, што Божая Маці заўсёды была заступніцай вернікаў сібірскіх каталіцкіх парафіяў: «Сёння важны дзень для ўсёй Сібіры. Божая Маці клапацілася і працягвае клапаціцца пра ўсіх, хто жыве на гэтай зямлі. Калі яны пакутавалі ў ГУЛАГах, калі іх каралі смерцю, – яна ва ўсе часы была з імі».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі