Блізу Маларыты пабудуюць праваслаўны храм

Малорита
У вёсцы Сушытніца блізу Маларыты 10 жніўня пачаліся працы па будаўніцтве праваслаўнай царквы.

Адмысловае набажэнства на пачатак добрай справы здзейснілі благачынны Маларыцкай акругі протаіерэй Віктар Паляціла і настаяцель храма Перамянення Гасподняга ў Хаціславе протаіерэй Пётр Пяшко, паведамляе ekklisia.by.

Храм у гонар Смаленскага абраза Божай Маці “Адзігітрыя” будзе пабудаваны на заходнім краі вёскі. Ужо заліты падмурак, пасля правядзення падрыхтоўчых працаў вяскоўцаў наведае архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, які асвеціць памятны камень.

“У час вандроўкі па святых месцах Расіі я пабываў ў Туле. У яе прыгарадзе мяне ўразіла па сваёй прыгажосці адна невялічкая царква. Прыкладна такая ж хутка будзе ўпрыгожваць і Маларытчыну”, – распавядае протаіерэй Пётр Пяшко, дадаючы, што храм узводзіцца на ахвяраванні прыхаджанаў.

Храм будзе мець памеры 6 на 10 метраў і амаль 15 метраў у вышыню разам з купалам і крыжом.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі