Каталікі Вільні адсвяткавалі тытульнае свята беларускай парафіі

Вильня
У Вільні ў беларускай парафіі святога Барталамея 20 жніўня адбыліся тытульныя ўрачыстасці з адпустам.

Святочную святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, паведамляе catholic.by.

Касцёл святога Барталамея ў Вільні перададзены беларускай супольнасці, набажэнствы ў ім адбываюцца толькі па-беларуску. Беларусамі-каталікамі апякуецца пробашч парафіі – а. Арыюш Малыска OFM Cap.

На фэст святога Барталамея прыехалі вернікі з Мінска і Маладзечна. Падчас святой Імшы спяваў мінскі хрысціянскі гурт “Laudans”, пасля Эўхарыстыі музыкі далі вялікі канцэрт.

У касцёле экспанавалася фотавыстава Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем», прысвечаная гісторыі пілігрымак у Будслаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі