На свяце армянскай культуры ў Мінску раскажуць пра зараджэнне хрысціянства ў Арменіі

20914225_1672528479425529_8215313559026359554_n

26 жніўня на тэрыторыі Верхняга горада ў Мінску ў другі раз пройдзе свята армянскай культуры «Залаты абрыкос». З 13:00 да 17:00 выступяць зоркі беларускай эстрады: Іскуі Абалян, Стэла, Егіязар Фарашан, Ваграм Карапецян, ансамбль армянскага танца і песні «Эрэбуні», мінская армянская школа «Наір», ілюзіяніст Арсен Мелкнян, будзе гучаць скрыпка ў выкананні Карэна Карапецяна і дудук у выкананні Давіда Бадаляна і Сцяпана Аруцюняна, таксама выступіць оперны спявак Гаар Акапян.

Упершыню запрошаны святар з Арменіі раскажа пра зараджэнне хрысціянства на землях Арменіі.

Кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у спаборніцтвах па футболе і заваяваць прыз ад Генрыха Мхітарана або ў гульні ў шахматы на прыз Тыграна Петрасяна, а таксама напісаць уласнае імя на армянскай мове, зрабіць сэлфі ў нацыянальным армянскім строі і многае іншае.

Свята не абыдзецца без дэгустацый страў і напояў армянскай кухні. Пачатак у 12:00.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі