Святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымалі новыя прызначэнні

гостия
Курыя каталіцкай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 20 жніўня паведаміла аб кадравых зменах, якія адбудуцца цягам верасня.

Айцец Стэфан Павел Пупейка OFM прызначаецца вікарыем парафіі святога Антонія ў Слуцку і вікарыем парафіі Маці Божай Фацімскай у Любані блізу Нясвіжа, паведамляе catholic.by.

Ксёндз Адам Врубель MSF звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах і прызначаецца пробашчам парафіі святой Ганны ў Дзяржынску.

Ксёндз Рышард Пежхала MSF звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі святой Ганны ў Дзяржынску і прызначаецца пробашчам парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах і адміністратарам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Новы Свержань блізу Стоўбцаў.

Ксёндз Томаш Маліноўскі MSF звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі святога Казіміра ў Лагойску і прызначаецца пробашчам парафіі святой Ганны ў Плешчаніцах.

Ксёндз Войцех Вальчына MSF звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі святой Ганны ў Плешчаніцах і прызначаецца пробашчам парафіі святога Казіміра ў Лагойску.

Ксёндз Раман Страшко прызначаны вікарыем мінскай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Ксёндз Аляксандр Фамяных звольнены з пасады вікарыя мінскай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Ксёндз Павел Беразун прызначаны вікарыем парафіі святога Юзафа ў Маладзечна. Ксёндз Міхал Бубен звольнены з пасады вікарыя парафіі святога Юзафа ў Маладзечна і прызначаны вікарыем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.

Ксёндз Дзяніс Бразінскі звольнены з пасады вікарыя магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ксёндз Юзаф Сярпейка звольнены з пасады вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы і прызначаны вікарыем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.

Ксёндз Віталій Маргуноў звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі святога Юзафа ў Крупках і прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.

Ксёндз Віталій Драздоўскі звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве і прызначаны пробашчам парафіі святога Юзафа ў Крупках.

Ксёндз Вадзім Сурвіла звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча магілёўскай парафіі Божай Міласэрнасці.

Ксёндз Вадзім Мізер МІС звальняецца з пасады вікарыя барысаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Яго заменіць кс. Віталій Даніловіч МІС.

Ксёндз Аўгуст Калясінскі звольнены з пасады вікарыя парафіі святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла) і прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейку. Ксёндз Дзмітрый Чупрын прызначаны вікарыем парафіі святых Сымона і Алены.

Ксёндз Ігар Мутрук звольнены з пасады вікарыя парафіі Божага Цела ў Нясвіжы і прызначаны вікарыем парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве. Ксёндз Віталій Стрыга звольнены з пасады вікарыя барысаўскай парафіі Спаслання Святога Духа і прызначаны вікарыем парафіі Божага Цела ў Нясвіж.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі