У лютэранскай царкве Гродна адкрылася выстава пра славацкі Жылін

1

У лютэранскай кірхе святога Іаана ў Гродна адкрылася фотавыстава, якая распавядае пра славацкі горад Жылін, паведамляе «Гродзенская праўда».

Убачыць горад-пабрацім Гродна — славацкі Жылін, дагавор аб супрацоўніцтве з якім быў падпісаны 9 мая гэтага года, можна вачыма яго ураджэнцаў, трох выбітных фотамастакоў. Гэта член Міжнароднай федэрацыі еўрапейскіх прафесійных фатографаў Улада Бачо, вядучы Жылінскага фотаклуба ганаровы грамадзянін горада Міраслаў Пфлігел і фатограф, архітэктар, аўтар шматлікіх будынкаў у Жыліне Лайла Купковіч. На іх здымках віды горада і вобласці, прырода і жамчужыны архітэктуры, святы і штодзённасць, побыт людзей.2 

Як адзначыў на адкрыцці выставы мэр горада Жыліна Ігар Хома, супрацоўніцтва паміж гарадамі толькі пачынаецца і фотавыстава ў Гродне — першы крок, каб жыхары двух пабрацімскіх гарадоў маглі бліжэй пазнаёміцца і даведацца адзін аднаго. Убачыць выставу можна на працягу месяца ў лютэранскім храме. Гасцей з яе адкрыццём таксама павіншавалі старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і амбасадар Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш.

4

Таксама ў гэты дзень у кірхе прайшоў канцэрт арганнай музыкі, творы Іагана Себасцьяна Баха, Макса Рэгера і Леона Боэльмана выканаў арганіст з Славакіі Марыян Мушка.

3

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі