Хрысціянскія фільмы. Ісус


Сёння, напярэдадні светлага свята Вялікадня, прапануем вашай увазе фільм «Ісус», зняты ў 1979 годзе па матывах Евангелля ад Лукі. На сённяшні дзень гэтая карціна была паказана ў 228 краінах свету і перакладзеная на 1421 мову па стане на 26 сакавіка 2016 года, у тым ліку і на беларускую.

За выключэннем брытанца Браяна Дыкана, які згуляў у фільме ролю Ісуса, усе члены акцёрскага складу былі жыхарамі Ізраіля. Каб падрыхтавацца да здымак, Браян Дыкан прачытаў Евангелле ад Лукі больш за 20 разоў у розных перакладах, запамінаючы пры гэтым цэлыя раздзелы.

jezus

Ісус / Jesus

Год — 1979

Краіна — ЗША

Рэжысёр — Джон Хейман

У ролях — Браян Дыкан, Ёсеф Шылаах, Рыўка Нойман, Талія Шапіра, Пол Эшлеман

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

26 сакавіка 2016 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі