Літоўскія абразкі

Stanisław_Masłowski_(1853-1926)_Koncert_Wojskiego_Mickiewicz_Pan_Tadeusz

Раскошнае Сьвята Купальля наладзіў для нас Іван Стафанавіч – удалы ваяр, з кім ў 2006 зачыналі мы шукаць Янушкевічавай радзіны і ўрэсьце аднавілі Старыя Панскія могліцы ў Дзягільні. На ягоным двары, як у добрага Гаспадара, пабудаваны й лазьня, й басэйн, куды надвячоркам пацягнуліся мужчыны. Жанчыны, разам з маленькай Князёўнай засталіся пільнаваць Купальскае вогнішча. З лазьні-басэйну адважныя рыцары варочаліся ўжо ў цемры. На чале іх ішоў Іван Стафанавіч, аголены па пояс, высокі, мажны, як Літоўскі волат! Пазналі мы ў ім Войскага зь Міцкевічавага “Пана Тадэуша”. Вось-вось, здаецца, схопіць вялікі буйваліны рог і зайграе трыюмфальны гімн, як некалі на паляваньні… А мы самыя… хіба госьці Сапліцовы, што сабраліся на банкет у Гарэшкавым замку?.. Ня сьцерпіць такога нахабства стары Ключнік і ўшчнецца бойка між Літвінамі, а потым, узначаленая ксяндзом Робакам, яна перакінецца на Маскалёў…

30 чырвеня вызвалены астатнія фігуранты справы Белага Легіёну, але засталася самая крымінальная справа – нязжытая старая карма даўняй Літвы. Савецкія гэбісты дзейнічаюць на ўзор цара Мікалая Палкіна, які вольную думку вынішчаў у самым зародку. Мусім быць удзячнымі нашым ворагам – як ніхто яны мабілізуюць нашыя нутраныя рэзэрвы на змаганьне.

Засьцерагайма дзяцей ад усякае маны: ад папсовай і пошлай музыкі, ад брыдкаслоўя, ад сьцьверджаньня самалюбства, ад ілжывых спаборніцтваў. Мускулы не павінны забіваць розум ды сэрца. Няхай дзеці ўзгадуюцца Філярэтамі й Філяматамі – паўстане Новая Літва.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

27.06.2013

Даследчыца, аўтарка «Койданаўскага дыярыюшу»

13 ліпеня 2017 | Блогі |



Блогі