На сэрцы цемрадзь, золь, слата*

вялікдзень 36

На сэрцы цемрадзь, золь, слата

І тое ж звонку,

Але на вуліцах гараць

Лятарняў гронкі.

 

І з ног збівае мінакоў

Бадзяга вецер.

Куды паклікала яго?

Што ён намэціў?

 

Якія ўладныя ключы

Яму данесці

Тым, хто пакуль яшчэ маўчыць,

Але ўваскрэсне?

 

Мажліва, гэтаю парой,

Дальбог, пагоднай,

Скіруе, лёгшы на скрыдло,

Госцем найшчодрым.

 

Да ўсіх аслеплых і глухіх

У вогкім змроку,

Каму адное ліхтары

Мігцяць здалёку.

 

Каму няўтульна на зямлі

У час капежны,

Каб зразумелі, што не ім

Жыццё належыць.

 

Каб адчувалі – ад нягод,

Як мáе, прыйдзе

Праўдзівым лекарам штогод

Святы Вялікдзень.

 

І роспачна няхай зіма

Цяпер нявечыць,

Ды тыя цемрадзь, золь, слата –

Яго прадцечы.

 

*Печатается на языке оригинала

FacebookTwitterGoogle+VKLiveJournal

Мнение авторов блогов может не совпадать с мнением редакции Krynica.info

12539981_990194467720482_758588014_n

Поэт, бард. Лауреат «Фестиваля одного стихотворения» (2015 год), участник международных литературных форумов в Беларуси и Украине. Стихи печатаются в белорусской периодике, переводились на украинский язык.

Коментарии

17 апреля 2017 | Блоги | Теги:



Блоги