Прад Зьвеставанем*

Абраз

Гэта вайна.

Ні заслугі, ні Айчына – яны пруць, поўныя жоўці, і толькі храбусьцяць нашыя косьці.

Раскалоўся сьвет на Цёмных і Ясных.

Никогда мы не будем братьями

Ни по родине, ни по матери.

Так ёсьць. Забойства на Зямлі азначае зьяўленьне ворага ў Тонкім сьвеце.

…Сябры называлі Яго Вешчам. Творчасьць вялікага паэты папраўдзе зьвястуе, прадбачыць і асьвятляе шлях наступным пакаленьням. Мы не памылімся, калі пойдзем па сьлядох таго, каго перасьледавалі. Так узновім пераемнасьць – тую нітачку, што лучыць нас з Нашымі Дзядамі.

Гнаны са сваёй Айчыны, Адам Міцкевіч апынуўся ў вялікім сьвеце дзеля таго, каб моцай сваёй творчасьці сьведчыць пра Нашую Культуру. Ён нёс на сабе цяжар адказнасьці – дагледзець, каб ня зьнішчылі, не затапталі тыя, яшчэ кволыя парасткі вольнасьці, што ўзрасьлі на Літве – рух Філярэтаў і Філяматаў сярод моладзі. Ён данёс сваю афяру да канца, і мы цяпер маем і “Пана Тадэуша” – энцыкляпэдыю жыцьця пачатку 19-га стагодзьдзя на Літве, і “Дзяды” – як Нашае Літоўскае Добравесьце.

Адам Міцкевіч быў першы сярод Літвінаў, хто зацікавіўся хрысьціянскімі містыкамі. Не знайшоўшы праўды ў застылых догмах, ён упарта шукаў і, выглядае, знайшоў тое, што адгукалася ў ягонай душы – у творчасьці гэтых містыкаў. Яшчэ ў 1836 Адам Міцкевіч выдаў у Парыжы частку ўласных вершаў і афарызмаў містыкаў пад назвай: “Думкі і заўвагі з твораў Якуба Бэма, Анёла Сьлёнзака і Сэн-Мартэна”.

Папраўдзе, у дыярыюшах хрысьціянскіх містыкаў, як і першых хрысьціянаў знаходзім тое, што можа быць растлумачана менавіта з хрысьціянскага пункту гледжаньня, але потым было вынішчана-страчана. Адраджэньне Навукі Вялікага Настаўніка пойдзе  менавіта адсюль.

У Парыскім музэі Адама Міцкевіча знойдзены быў ягоны незакончаны рэфэрат пра Якуба Бэма, пазначаны лістападаўскімі днямі  1853.

…Пад рознымі імёнамі, пад рознымі вопраткамі, часта выцьвілымі ды наўмысна ўпэцканымі, у розныя часы, сярод розных народаў хавалася Чыстая Праўда.

Якуб Бэм – Jakob Bӧhme (1575 – 1624) просты шавец з Саксоніі быў, па сьведчаньню Фрыдрыха Энгэльса, “вялікім філёзафам, у той час, як шматлікія знаныя філёзафы – толькі вялікімі шаўцамі”.

Адам Міцкевіч ёсьць нашым Водзцам. Аграмаднае адрозьненьне Водзцы ад Кіраўніка. Калі Кіраўнік падразумевае кіраўніцтва тым, што ўжо ёсьць на зямлі і мае ўжо складзенае, закончанае, то Водзца ўсей сваёй істотай паймкнёны ў будучыню, ня мае сьцьверджанага раней, але вядзе за сабой люд, і кожнае яго дзеяньне імкне наперад.

Он вдохновлен был свыше

И свысока взирал на жизнь…

Пушкін ведаў, хто такі  Адам Міцкевіч. Але ў гэтым самым Пушкінскім вершы “Он меж нами жил”  ёсьць і іншая адзнака дзейнасьці, ужо ў эміграцыі, Нашага Паэты:

Наш мирный гость нам стал врагом – и ядом

Стихи свои, в угоду черни буйной,

Он напояет. Издали до нас

Доходит голос злобного поэта…

Ці не ад гэтае пары выявіліся адрозьненьне і затым – процістаяньне дзьвюх культураў…

Моладзь Віленскага ўнівэрсытэту згуртавалася й пачала сваю дзейнасьць у часы, калі паняволенай была нашая Айчына, і ўсе іхныя намаганьні па адукацыі й самаўдасканаленьню мелі на мэце яе вызваленьне.

Заўжды  быў нехта адзін, адказны за зямлю. Бог выбраў Адама Міцкевіча, і ён нёс Даручэньне наколькі ставала чалавечых сілаў.

Тут шмат прычынаў, чаму народы (маю на ўвазе Рэчпаспалітую) падзяліліся; Палякі дамагліся вольнасьці, а Літва заняпала і цяпер уяўляе сабой прывід дзяржавы пад назвай “Беларусь” – слова, каторага не было ў Міцкевічавай творчасьці. Расьцярушана была па сьвеце, выбіта (асабліва па Лістападаўскім Паўстаньні) практычна ўся эліта нацыі. Дык адкуль  ўзяцца народнаму водзцу, калі нам перацята была пераемнасьць ад часоў Вялікага Княства Літоўскага, а зьніякавелы народ ня быў гатовы “заняць свой пачэсны пасад між народамі”?

Называючы беларускі народ сіратою, Ян Пятроўскі меў на ўвазе забраную-разрабаваную нашую надзвычай багатую духовую і матар’льную спадчыну.

Я ведаю: анішто зробленае дзеля Бога не прападае. Маленькія парасткі, пасаджаныя некалі з дабром ды каханьнем Нашымі Дзядамі прарастуць у спрыяльных умовах у вялікія дрэвы Вольнасьці.

У Парыскім касьцеле чакае на нас Абраз Маткі Боскай Астрабрамскай, выкананы боганатхнёным мастаком Валентым Ваньковічам. Ва ўзгалоўі – Польскі Арол і Літоўская Пагоня; унізе – надпіс-крык, што ляціць праз гады:

О,ПАНІ!

ПАСЬПЯШАЙСЯ  ЎРАТАВАЦЬ  НАС.

21.03.2017

*Публікуецца на мове арыгіналу

VK

Мнение авторов блогов может не совпадать с мнением редакции Krynica.info

27.06.2013

Исследовательница, автор «Койданаўскага дыярыюшу»

Коментарии




Блоги