Он и она как образ Творца

Eva

/публикуется на языке оригинала/

Першая кніга Святога Пісання на габрэйскай мове мае назву בְּרֵאשִׁ֖ית (bə·rê·šîṯ), – гэтым жа словам, якое перакладаецца як “на пачатку”, яна і пачынаецца. Маецца на ўвазе не толькі пачатак у сэнсе часу стварэння і заснавання сусвету, а найгалоўнейшы, найважнейшы момант, які вянчае, адрознівае і падкрэслівае важнасць абранага праз Бога часу.

Апісанне стварэння сусвету можна назваць “Гімнам у гонар Бога Стварыцеля”. І сапраўды, у габрэйскай традыцыі лектар, звяртаючыся да першага раздзелу Кнігі Быцця, звычайна яе не адчытвае, але спявае. Гэтаму спрыяе структура самога тэксту і нават своеасаблівае рыфма, уласцівая габрэйскай мове гэтага раздзелу Бібліі.

“Гімн у гонар Бога Стварыцеля” у першым раздзеле кнігі Быцця пачынаецца з вызнавання монатэістычнай веры, падкрэсліваючы адзінага Бога, як пачатак ўсяго. Звернемся да тэксту:

bə·rê·šîṯ bā·rā ’ĕ·lō·hîm ’êṯ haš·šā·ma·yim wə·’êṯ hā·’ā·reṣ.

«На пачатку стварыў Бог неба і зямлю» (Быц 1,1).

Наступныя радкі тэкста маюць вельмі прадуманы выгляд размяшчэння – узвялічванне Бога Стварыцеля на падабенства шасці дзён: шэсць дзён працы і сёмы дзень адпачынку. Гэтыя вершы маюць дакладна акрэсленую структуру – першыя тры дні як дзеі аддзялення (святла ад цемры, неба ад цвярдыні, сушы ад вады); ад другой часткі трэцяга дня і па першую частку шостага працягваюцца дзеі стварэння: “няхай праросціць зямля парасткі траваў, што сеюць семя паводле роду і паводле падабенства, і дрэвы ўрадлівыя, што родзяць плады з насеннем паводле роду свайго на зямлі”, “няхай узнікнуць свяцілы на цвярдыні неба дзеля асвятлення зямлі, аддзяляючы дзень ад ночы, і няхай будуць на адзнакі часінаў, і дзён, і гадоў, і няхай будуць дзеля асвятлення ў цвярдыні неба, каб свяціць на зямлю”, “няхай утвораць воды гадаў душы жывыя і птушак, што лётаюць над зямлёю пад цвярдыняй нябёснай”, “няхай утворыць зямля душу жывую паводле роду: быдла, паўзуноў і дзікіх звяроў паводле роду”. І вянчае Бог Стварыцель свае дзеі стварэннем чалавека.

AdamУсе вершы, што апісваюць дзеі стварэння ў выглядзе шасці дзён, пачынаюцца аднолькава: way·yō·mer ’ĕ·lō·hîm „і сказаў Бог”. Бог, адзіны, у якога верылі габрэі праз сваю монатэістычную рэлігію. Ён з’яўляецца Стварыцелем усяго. Аднак, у шостым дні стварэння на старонках габрэйскай Бібліі (Быц 1,26) сустракаецца іншая форма: na·‘ă·śeh ’ā·ḏām зробім (створым) чалавека”. Дзеяслоў עָשָׂה — рабіць, выконваць” — тут ужываецца ў першай асобе множнага ліку. Уласна кажучы, гэтая форма дадзенага дзеяслова стварае немалыя цяжкасці для даследчыкаў Бібліі. Некаторыя тлумачаць, што гэтая форма з’яўляецца адсылам да Найсвяцейшай Тройцы, але габрэйскае монатэістычнае грамадства наўрад ці было гатовым прыняць і асэнсаваць сутнасць Бога ў Тройцы адзінай, таму прысутнасць формы множнага ліку ў гэтым месцы з’яўляецца малаверагоднай у падобным кантэксце. Дапушчэнне, што Бог стварае чалавека адначасова з войскамі анельскімі, – і таму ўжыты множны лік дзеяслова, – таксама малаверагоднае, бо адсутнічаюць далейшыя ўзгадкі пра анёлаў і іх удзел ў акце стварэння, выкананне якога здзяйсняецца Абсалютам. Тлумачэнне, што гэтая форма, як pluralis maiestatis, ужываецца праз запазычанне з паганскіх паданняў, таксама немагчымае, бо ўжыванне і размяшчэнне дадзенай лексемы без адаптацыі на граматычным узроўні праз габрэйскіх аўтараў з верай у адзінага Бога таксама застаецца выключна на ўзроўні аддаленых ад поўнай праўды гіпотэзаў. Трэба сцвердзіць, што множны лік дзеяслова עָשָׂה тут ужыты свядома, быў уключаны ў кантэкст, у якім атрымаў новае значэнне, пераказанае праз кнігу Быцця праз тысячагоддзі ў монатэістычным асяроддзі.

У працяг гэтага верша сустракаем наступнае слова בְּצַלְמֵ֖נוּ (bə·ṣal·mê·nū) „на Наш вобраз”, якое паходзіць ад назоўніка צֶ֫לֶם „вобраз, разбярства”. Семантыка гэтага слова ўключае ў роўнай ступені аспект як духоўны, так і матэрыяльны, і гэтая акалічнасць вельмі важная. У аўтапрэзентацыі Бога падчас стварэння чалавека ўжываецца ўвесь час множны лік:כִּדְמוּתֵ֑נוּ (kiḏ·mū·ṯê·nū) „на Нашае падабенства”. Далей сустракаем слова וְיִרְדּוּ֩ (wə·yir·dū) „і няхай кіруюць (пануюць)” у аднясенні да чалавека таксама выкарыстанае ў множным ліку.

Варта сцвердзіць, што, перш чым чалавек быў створаны, праз Божы план ён быў запланаваны Богам у множнасці, а не самоце. Габрэйская семантыка выразу „і няхай кіруюць (пануюць)” таксама мае не адназначнае значэнне цалкавітай улады, аднак уключае ў сябе, перш за ўсё, адценні службы і адказнасці за тое, што даверанае Богам: “Плодзьцеся, і множцеся, і напаўняйце зямлю, і апякуйцеся ёю. Кіруйце рыбамі марскімі, і птушкамі нябёснымі, і ўсёй гавядою, і цэлай зямлёю, і паўзунамі ўсімі, што поўзаюць па зямлі”.

Наступны верш (Быц 1,27):

way·yiḇ·rā ’ĕ·lō·hîm ’eṯ- hā·’ā·ḏām bə·ṣal·mōw

„І стварыў Бог чалавека на свой вобраз”.

У гэтым вершы мы становімся сведкамі вяртання праз аўтара тэксту да формы адзіночнага ліку. Бог адзіны, але мы можам здагадацца праз папярэднія формы множнага ліку, што Ён не існуе сам, адкрывае для нас праз гэтыя формы багацце свайго ўнутранага жыцця, даводзіць нам, што не з’яўляецца абсалютнай самотнасцю, што чалавек, які створаны на Яго вобраз і падабенства, таксама не будзе самотны.

bə·ṣe·lem ’ĕ·lō·hîm bā·rā ’ō·ṯōw zā·ḵār ū·nə·qê·ḇāh bā·rā ’ō·ṯām

„Стварыў Бог чалавека на свой вобраз, на вобраз Бога яго стварыў,

мужчынам і жанчынай стварыў іх”.

Звернем увагу на словы “мужчынам і жанчынай”. Замест вядомых і распаўсюджаных словаў אּישׁ “мужчына” і האּישׁ “жанчына” тут выкарыстоўваецца זָכָ֥ר (zā·ḵār) з літаральным значэннем: „цвёрды (тое, што мужчынскае)”, у аднясенні да жывёльнага свету – самец, і נְקֵבָה (nə·qê·ḇāh) з літаральным значэннем: „дзюравіць (тое, што жаночае)”, у аднясенні да жывёльнага свету – самка. Праз выкарыстаную тут лексіку, аўтар наўпрост паказвае на полавыя адрозненні чалавека, дзе пол чалавека непаздзельна звязаны з цялеснасцю. Разважаючы над унутраным багаццем сутнасці Бога, бачым, што Яго адлюстраваннем у кантэксце вобразу (і падабенства) чалавека з’яўляецца рознасць палоў мужчыны і жанчыны.

Лучнасцю Тройцы з’яўляецца любоў. Менавіта любоў таксама прычыняецца да з’яднання яго і яе. Паколькі пол цесна звязаны з цялеснасцю, можам сцвердзіць: вобразам Бога, які ёсць абсалютным духам, з’яўляецца чалавек са сваёй цялеснасцю і матэрыяльнасцю, якія выяўляюцца ў полавым адрозненні. Чалавечая цялеснасць з’яўляецца вобразам і адбіткам таго, што Божае, і кім ёсць Бог, – гэта значыць, падкрэслівае веліч, роўнасць і годнасць яго і яе.

“І глянуў Бог на ўсё, што стварыў – і вось тое добрае.”

Кс. Сяргей Сурыновіч

Ілюстрацыі: «Адам і Ева», праца разьбяра Пятра Зяляўскага (в. Слабодка, Браслаўскі р-н), 1994 г.10

/публикуется на языке оригинале/

Першая кніга Святога Пісання на габрэйскай мове мае назву בְּרֵאשִׁית (Бэрэшы́т), – гэтым жа словам, якое перакладаецца як “на пачатку”, яна і пачынаецца. Маецца на ўвазе не толькі пачатак у сэнсе часу стварэння і заснавання сусвету, а найгалоўнейшы, найважнейшы момант, які вянчае, адрознівае і падкрэслівае важнасць абранага праз Бога часу.

Апісанне стварэння сусвету можна назваць “Гімнам у гонар Бога Стварыцеля”. І сапраўды, у габрэйскай традыцыі лектар, звяртаючыся да першага раздзелу Кнігі Быцця, звычайна яе не адчытвае, але спявае. Гэтаму спрыяе структура самога тэксту і нават своеасаблівае рыфма, уласцівая габрэйскай мове гэтага раздзелу Бібліі.

20“Гімн у гонар Бога Стварыцеля” у першым раздзеле кнігі Быцця пачынаецца з вызнавання монатэістычнай веры, падкрэсліваючы адзінага Бога, як пачатак ўсяго. Звернемся да тэксту:

הָאָֽרֶץ׃  וְאֵ֥ת  הַשָּׁמַ֖יִם  אֵ֥ת  אֱלֹהִ֑ים  בָּרָ֣א  בְּרֵאשִׁ֖ית

(ваямэр́ бара́ Элогі́м эт гашамаі́м вээт гаарэ́ц[1]).

«На пачатку стварыў Бог неба і зямлю» (Быц 1,1).

Наступныя радкі тэкста маюць вельмі прадуманы выгляд размяшчэння – узвялічванне Бога Стварыцеля на падабенства шасці дзён: шэсць дзён працы і сёмы дзень адпачынку. Гэтыя вершы маюць дакладна акрэсленую структуру – першыя тры дні як дзеі аддзялення (святла ад цемры, неба ад цвярдыні, сушы ад вады); ад другой часткі трэцяга дня і па першую частку шостага працягваюцца дзеі стварэння: “няхай праросціць зямля парасткі траваў, што сеюць семя паводле роду і паводле падабенства, і дрэвы ўрадлівыя, што родзяць плады з насеннем паводле роду свайго на зямлі”, “няхай узнікнуць свяцілы на цвярдыні неба дзеля асвятлення зямлі, аддзяляючы дзень ад ночы, і няхай будуць на адзнакі часінаў, і дзён, і гадоў, і няхай будуць дзеля асвятлення ў цвярдыні неба, каб свяціць на зямлю”, “няхай утвораць воды гадаў душы жывыя і птушак, што лётаюць над зямлёю пад цвярдыняй нябёснай”, “няхай утворыць зямля душу жывую паводле роду: быдла, паўзуноў і дзікіх звяроў паводле роду”. І вянчае Бог Стварыцель свае дзеі стварэннем чалавека.

Усе вершы, што апісваюць дзеі стварэння ў выглядзе шасці дзён, пачынаюцца аднолькава: אֱלֹהִ֖ים  וַיֹּ֥אמֶר (ваёмэ́р Элогі́м) „і сказаў Бог”. Бог, адзіны, у якога верылі габрэі праз сваю монатэістычную рэлігію. Ён з’яўляецца Стварыцелем усяго. Аднак, у сёмым дні стварэння на старонках габрэйскай Бібліі (Быц 1,26) сустракаецца іншая форма: אָדָ֛ם נַֽעֲשֶׂ֥ה  (ваасэ́ ада́м) „зробім (створым) чалавека”. Дзеяслоў עָשָׂה (аса́) „рабіць, выконваць” тут ужываецца ў першай асобе множнага ліку. Уласна кажучы, гэтая форма дадзенага дзеяслова стварае немалыя цяжкасці для даследчыкаў Бібліі. Некаторыя тлумачаць, што гэтая форма з’яўляецца адсылам да Найсвяцейшай Тройцы, але габрэйскае монатэістычнае грамадства наўрад ці было гатовым прыняць і асэнсаваць сутнасць Бога ў Тройцы адзінай, таму прысутнасць формы множнага ліку ў гэтым месцы з’яўляецца малаверагоднай у падобным кантэксце. Дапушчэнне, што Бог стварае чалавека адначасова з войскамі анельскімі, – і таму ўжыты множны лік дзеяслова, –  таксама малаверагоднае, бо адсутнічаюць далейшыя ўзгадкі пра анёлаў і іх удзел ў акце стварэння, выкананне якога здзяйсняецца Абсалютам. Тлумачэнне, што гэтая форма, як pluralis maiestatis, ужываецца праз запазычанне з паганскіх паданняў, таксама немагчымае, бо ўжыванне і размяшчэнне дадзенай лексемы без адаптацыі на граматычным узроўні праз габрэйскіх аўтараў з верай у адзінага Бога таксама застаецца выключна на ўзроўні аддаленых ад поўнай праўды гіпотэзаў. Трэба сцвердзіць, што множны дзеяслова עָשָׂה (аса́) „рабіць, выконваць” тут ужыты свядома, быў уключаны ў кантэкст, у якім атрымаў новае значэнне, пераказанае праз кнігу Быцця праз тысячагоддзі ў монатэістычным асяроддзі.

У працяг гэтага верша сустракаем наступнае слова בְּצַלְמֵ֖נוּ (бэцалемэну́) „на Наш вобраз”, якое паходзіць ад назоўніка צֶ֫לֶם „вобраз, разбярства”. Семантыка гэтага слова ўключае ў роўнай ступені аспект як духоўны, так і матэрыяльны, і гэтая акалічнасць вельмі важная. У аўтапрэзентацыі Бога падчас стварэння чалавека ўжываецца ўвесь час множны лік: כִּדְמוּתֵ֑נוּ (кэдамутану́) „на Нашае падабенства”. Далей сустракаем слова וְיִרְדּוּ֩ (вэірэду́) „і няхай кіруюць (пануюць)” у аднясенні да чалавека таксама выкарыстанае ў множным ліку.

Варта сцвердзіць, што, перш чым чалавек быў створаны, праз Божы план ён быў запланаваны Богам у множнасці, а не самоце. Габрэйская семантыка выразу „і няхай кіруюць (пануюць)” таксама мае не адназначнае значэнне цалкавітай улады, аднак уключае ў сябе, перш за ўсё, адценні службы і адказнасці за тое, што даверанае Богам: “Плодзьцеся, і множцеся, і напаўняйце зямлю, і апякуйцеся ёю. Кіруйце рыбамі марскімі, і птушкамі нябёснымі, і ўсёй гавядою, і цэлай зямлёю, і паўзунамі ўсімі, што поўзаюць па зямлі”.

 

Наступны верш (Быц 1,27):

בְּצַלְמ֔וֹ הָֽאָדָם֙ אֶת־ אֱלֹהִ֤ים וַיִּבְרָ֨א

(ваібэра́ Элогі́м эт гаада́м бэцальмо́)

„І стварыў Бог чалавека на свой вобраз”.

У гэтым вершы мы становімся сведкамі вяртання праз аўтара тэксту да формы адзіночнага ліку. Бог адзіны, але мы можам здагадацца праз папярэднія формы множнага ліку, што Ён не існуе сам, адкрывае для нас праз гэтыя формы багацце свайго ўнутранага жыцця, даводзіць нам, што не з’яўляецца абсалютнай самотнасцю, што чалавек, які створаны на Яго вобраз і падабенства, таксама не будзе самотны.

אֹתָֽם׃  בָּרָ֥א  וּנְקֵבָ֖ה  זָכָ֥ר  אֹת֑וֹ  בָּרָ֣א  אֱלֹהִ֖ים  בְּצֶ֥לֶם

(бэцэле́м Элогі́м бара́ ото́ зака́р унукэба́ бара́ ата́м)

„Стварыў Бог чалавека на свой вобраз, на вобраз Бога яго стварыў,

мужчынам і жанчынай стварыў іх”.

Звернем увагу на словы “мужчынам і жанчынай”. Замест вядомых і распаўсюджаных словаў אּישׁ (іш) “мужчына” і האּישׁ (іша́) “жанчына” тут выкарыстоўваецца זָכָ֥ר (зака́р) з літаральным значэннем: „цвёрды (тое, што мужчынскае)”, у аднясенні да жывёльнага свету – самец,  і נְקֵבָה (нэкэба́) з літаральным значэннем: „дзюравіць (тое, што жаночае)”, у аднясенні да жывёльнага свету – самка. Праз выкарыстаную тут лексіку, аўтар наўпрост паказвае на полавыя адрозненні чалавека, дзе пол чалавека непаздзельна звязаны з цялеснасцю. Разважаючы над унутраным багаццем сутнасці Бога, бачым, што Яго адлюстраваннем у кантэксце вобразу (і падабенства) чалавека з’яўляецца рознасць палоў мужчыны і жанчыны.

Лучнасцю Тройцы з’яўляецца любоў. Менавіта любоў таксама прычыняецца да з’яднання яго і яе. Паколькі пол цесна звязаны з цялеснасцю, можам сцвердзіць: вобразам Бога, які ёсць абсалютным духам, з’яўляецца чалавек са сваёй цялеснасцю і матэрыяльнасцю, якія выяўляюцца ў полавым адрозненні. Чалавечая цялеснасць з’яўляецца вобразам і адбіткам таго, што Божае, і кім ёсць Бог, – гэта значыць, падкрэслівае веліч, роўнасць і годнасць яго і яе.

“І глянуў Бог на усё, што стварыў – і вось тое добрае.”

 

Кс. Сяргей Сурыновіч

 

[1] Транскрыпцыя габрэйскага тэксту амінае міжнародныя стандарты і патрабаванні ў сувязі з папулярна-навуковым характарам артыкула, мае ўмоўны характар.

FacebookTwitterGoogle+VKLiveJournal

Коментарии





Блоги