Сьвята Незалежнасьці

91700-clip-143kb

КРЫНІЦА.INFO продолжает публикацию материалов своей предшественницы — белорусской газеты «Krynica», которая выходила в 1917-1940 годах сначала в Петрограде, затем временно в Минске и, наконец, в Вильно. Газета издавалась кириллицей и латиницей. На этот раз представляем вашему вниманию материал от 20 марта 1930 года. Публикуем материал на языке оригинала.

Сьвята Незалежнасьці

(25. III. 1918 — 25. III. 1930)

Ужо 12 гадоў мінае, як была абвешчана ў Менску Незалежнасьць Беларусі. 12 гадоў — гэта не вялікі час, але і не малы. Раўняючы гэты час з часам разьвіцьця і будаваньня другіх дзяржаваў, дык 12 гадоў— гэта нішто, але раўняючы з разьвіцьцём нашага народу, дык гэты час мае вялікую вагу і значэньне.

Да 1917 году г. зн. да вялікай расейскай рэвалюцыі, беларусы толькі ў душах сваіх сьнілі аб незалежнасьці. Расейская дзяржава праз доўгі час так прыдушыла ўсе парывы паднявольных народаў, што тыя не маглі нават аказацца з сваімі думкамі. I Беларускі народ праз доўгі час толькі гаварыў аб аўтаноміі ў граніцах Расейскай дзяржавч.

Калі-ж веліч гэтай дзяржавы рухнула і калі апалі ланцугі з рук і ног падняволеных народаў, калі рэвалюцыя дала свабоду выяўленьня сваіх думак, тады загаварыў і Беларускі народ і 25 III. І918 свае думкі замяніў на слова.

Вялікае гэта было слова: Беларусь абвешчаецца вольнай і незалежнай дзяржавай I парывае ўсе сувязі з быўшай Расейскай імпэрыяй!

Гэта было Сдова Незалежнасьці, Слова Свабоды падняволенага народу.

***

Ад думак да Слова этап быў пройдзены. Ён ужо далёка за намі. Ужо 12 гадоў, як беларускі народ жыве ў другім этапе, у этапе ўцялесьненьня Слова.

***

Як жа Беларускі народ праводзіць уцялесьненьня Слова?

Ведама, што ніякай вялікай мэты нельга дасягнуць адразу. Да яе заўсёды трэба ісьці дарогай трудоў I працы.

Вось-жа Беларускі Народ з кожным годам што раз мацней становіцца на свае ўласныя, беларускія ногі, ён жыве, адраджаецца, ідзе наперад і пакрысе здабывае належныя сабе правы… Ён будзе жыць.

***

Толькі перашкоды вялікія ставяць цяпер Беларускаму народу ягоны ворагі. Чырвоныя „валадары* атрымаўшы спадчыну на даўнейшых цароў, задумалі такжа прыдушыць Беларускі народ. I там дзе, здавалася, найбуйней расьцьвіце Слова беларускай культуры, раздаецца вялікі стогн беларуса.

Беларускі інтэлігент, работнік і селянін церпяць за тое, што адважваюцца выказаць слова сапраўднай Незалежнасьці свае Бацькаўшчыны.

***

Але не загіне вялікае Слова. У ім моц і сіла. Кожны год беларусы прыпамінаюць сабе гэтае Слова – і тады сьвяточны ўспамін лунае па ўсім краі, усе кажуць: сяньня нашае сьвята, сяньня сьвята Беларускага народу.

***

Аддаляючыся з кожным годам ад 25.ІІІ.1918 г., Беларускі народ не аддаляецца і не забываецца аб тых Ідэалах, якія былі абвешчаны ў гэты Вялікі дзень.

FacebookTwitterGoogle+VKLiveJournal

Коментарии

25.03.2016 | Теги:




Блоги