Зваротная сувязь

    Як стаць партнерам праекта

    Хрысціянскі партал «КРЫНІЦА.INFO» падае дакладную інфармацыю аб жыцці ўсіх хрысціянскіх канфесій Беларусі, пра ўзаемаадносіны царквы і грамадства, аб грамадзянскай пазіцыі вернікаў, аб дабрачыннасці і сацыяльнай адказнасці.

    Мы аналізуем, каментуем, дыскутуем, але не кранаем дактрынальныя адрозненні, а закранаем тое, што сапраўды аб’ядноўвае вернікаў усіх канфесій – любоў да Бога, любоў да роднай краіны, неабыякавасць да цяперашняга грамадства і да нашай агульнай будучыні.

    Сучасныя сведчанні веры, хрысціянская практыка і новыя інфармацыйныя тэхналогіі, гісторыя канфесій у Беларусі, міжканфесійнае супрацоўніцтва, моладзь, сем’і, хрысціянскі погляд на эканоміку і палітыку, свецкія ініцыятывы, сацыяльныя праекты – гэтыя і іншыя тэмы мы асвятляем ўсебакова, якасна і інтэрактыўна.

    «КРЫНІЦА.INFO» гэта ўнікальны прыклад супрацоўніцтва праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў, людей розных рэлігійных і палітычных поглядаў. Мы адзіныя, таму што разам мы можам зрабіць больш! Запрашаем партнёраў да супрацоўніцтва

    Дасылайце вашы прапановы на адрас: krynica.editor@gmail.com

    Рэдакцыя партала “КРЫНІЦА.INFO”:

    Тэлефон: +37529 3279350

    E-mail: krynica.editor@gmail.com

    https://www.facebook.com/krynitsa.info

    http://vk.com/club72840025

    Грамадская ініцыятыва “Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў”

    Тэлефон: +375292115725

    E-mail: slovaby@gmail.com