Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў правядзе конкурс у абарону жыцця
У Менску 10 сакавіка прайшла другая сустрэча Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў, якая была створана 25 лютага. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі планы дзейнасці супольнасці на бліжэйшую будучыню.
У прыватнасці, было вырашана правесці конкурс журналісцкіх працаў, прысвечаны абароне ненароджанага жыцця. Рабочая назва конкурсу – “Жыццё пад сэрцам”. Вырашана, што ўдзел у конкурсе змогуць узяць беларускія журналісты, публіцысты і блогеры, працы якіх былі ці будуць напісаныя з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года. Вынікі конкурсу плануецца падвесці ў Дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня 2014 года. Зараз вырашаецца пытанне са складам журы і прызамі пераможцам конкурсу. Конкурс будзе абвешчаны бліжэйшым часам.
Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі стварэнне базы хрысціянскіх СМІ, уключыючы сайты прыходаў, парафіяў і абшчын, ды ўсіх хрысціянскіх абшчын, якія дзейнічаюць у Беларусі.
Апроч таго, на сустрэчы было вырашана стварыць сайт Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў, які б асвятляў дзейнасць супольнасці. Пакуль жа створаны адпаведны блог: slovaby.blogspot.com.
Па пытаннях адносна далучэння да суполкі можна звяртацца да каардынатара па тэлефоне +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail karybut@gmail.com.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)