Журналісцкі конкурс “Жыццё пад сэрцам”

95060832Грамадская ініцыятыва “Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў” абвяшчае штогадовы конкурс журналісцкіх матэрыялаў, прысвечаных абароне ненароджанага жыцця – “Жыццё пад сэрцам”.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як прафесійныя журналісты, так і журналісты-аматары, блогеры ды адміністраты рэлігійных сродкаў масавай інфармацыі, якія ў сваіх публікацыях, фота- і/ці відэаматэрыялах закранаюць тэму абароны ненароджанага жыцця.

На конкурс прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 15 траўня 2014 года ўключна. Падвядзенне і агалошванне вынікаў конкурсу адбудзецца ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня.

Конкурсныя працы высалаюцца на e-mail: karybut@gmail.com. Тэма ліста: “Конкурс “Жыццё пад сэрцам”, а таксама Імя і прозвішча аўтара. Мова конкурсных працаў: беларуская і руская. Удзел у конкурсе бясплатны.

Удзельнік конкурсу павінен з’яўляцца аўтарам матэрыялу, прадстаўленага ад яго/яе імя на конкурс. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выключыць работы аўтара з ліку конкурсных або прызавых ў выпадку, калі будуць выяўленыя факты парушэння аўтарскіх правоў. Рашэнне аб выключэнні работ прымае журы конкурсу.

Аспрэчыць вынікі конкурсу можа любы чалавек. Для гэтага неабходна накіраваць на e-mail: karybut@gmail.com факты парушэння правілаў конкурсу.

Скаргі, выказаныя любым спосабам, акрамя асабістага ліста ў адрас аргкамітэта, не прымаюцца да разгляду.

Дасылаючы свае матэрыялы, аўтар згаджаецца з умовамі конкурсу, а таксама з тым, што яны могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе для прасоўвання гэтага конкурсу ў любым фармаце без выплаты якіх-небудзь узнагарод.Па выніках конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы: 1 месца – нетбук, 2 месца – смартфон, 3 месца – дыктафон. У выпадку вялікай колькасці дасланых матэрыялаў журы і аргкамітэт конкурс пакідаюць за сабой права вылучаць/ці не вылучаць асобныя намінацыі для конкурсных працаў.Журы конкурсу:Ганна Санько, урач акушэр-гінеколаг у Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, клінічны ардынатар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, валанцёр дабрачыннага фонду “Адкрытыя сэрцы”Таццяна Тарасевіч, дэмограф, сацыёлаг, рэдактар ​​сайту pro-life.byГерман Родаў, старшыня Біблійнага таварыства ў Рэспубліцы БеларусьАляксандр Тамковіч, журналіст, публіцыст, сябар Рады ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Анатоль Шырвель, журналіст, шматдзетны бацька, адказны за служэнне сем’яў у Аб’яднанай царкве ХВЕ ў Беларусі

Максім Гацак, журналіст, каардынатар грамадскай ініцыятывы “Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў”

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі