Запрашаем на сустрэчу Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў. Парадак дня

1315555227_zhurnalistЗапрашаем хрысціянскіх журналістаў, блогераў, адміністратараў рэлігійных СМІ і іншых на сустрэчу грамадскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў», якая пройдзе ў панядзелак, 14 красавіка. Пачатак а 18-й гадзіне ў офісе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе г.Мінск, вул.Камсамольская 7, офіс 32 (уваход праз цэнтр прыгажосці Body Jazz).

Парадак дня:

1. Агульная інфармацыя

2. Хада конкурсу ў абарону жыцця «Жыццё пад сэрцам»

3. Навучальныя семінары для хрысціянскіх журналістаў улетку-восені 2014 года

4. Абмеркаванне назвы сайту супольнасці

5. Прэзентацыя спісу хрысціянскіх СМІ Беларусі

6. Далучэнне да супольнасці новых сябраў

Таксама паведамляем, што да складу журы конкурсу «Жыццё пад сэрцам» далучыўся Герман Родаў, старшыня Біблійнага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі