У Гомельскім раёне прайшла талака для ўратавання праваслаўнай царквы

talaka_25_05_14_1Гомельская кааліцыя “Наша альтэрнатыва” зладзіла вандроўку-талаку ў вёску Чарацянка Гомельскага раёна, на тэрыторыі якой знаходзіцца Успенская царква сярэдзіны ХІХ ст.

Царкве даўно патрабуецца рамонт, таму з мэтай прыцягнення ўвагі магчымых спонсараў была праведзеная фотасэссія ў нацыянальных строях на фоне царквы, а для падвышэння актыўнасці і цікаўнасці месцічаў да лёсу цакрвы актывісты правялі інфармацыйную кампанію ды этнаграфічны квэст, пад час якога збіралі мясцовыя легенды, паведамляе gomelcivil.org.

Моладзь з Гомеля таксама прыбрала тэрыторыю вакол царквы, пафарбавала плот.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі