У цэнтры Гомеля прайшла акцыя за Беларусь без абортаў

14539468928e429f2da74154ccea470c_XL31 траўня, напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Гомелі прайшла традыцыйная акцыя ў абарону жыцця, якую арганізавала грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Выратаванне немаўлятаў».

Арганізацыя аб’ядноўвае хрысціянаў розных канфесій, лекараў-гінеколагаў і прадстаўнікоў многіх прафесій, паведамляе Katolik-gomel.by.

Па ўзгадненні з гарадскімі ўладамі некалькі актывістаў каля двух гадзін стаялі з сцягамі на цэнтральнай плошчы Леніна, а ля ўваходу ў парк іншыя ўдзельнікі акцыі раздавалі мінакам буклеты з інфармацыяй пра аборты і іх наступствы.

У мінулыя гады «Выратаванне немаўлятаў» праводзіла ў Гомелі аўтапрабег у абарону жыцця, але сёлета праехаць са сцягамі па горадзе актывістам не дазволіла ДАІ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
02.06.2014 Беларусь, Сям'я| Тэгі:




Блогі