Сёння ўручэнне ўзнагарод пераможцам і ўдзельнікам конкурсу «Жыццё пад сэрцам» (карта даезду)

малыш-в-утробе-матери1Сёння, 3 чэрвеня, у Менску па адрасе вуліца Старавіленская 131 адбудзецца ўручэнне ўзнагарод пераможцам і ўдзельнікам конкурсу журналісцкіх матэрыялаў на тэму абароны пачатых жыццяў «Жыццё пад сэрцам». Пачатак мерапрыемства а 18.00. Запрашаем! Падчас мерапрыемства запланаваныя выступы сябраў журы і госцяў конкурсу, прэзентацыя дзейнасці і планаў грамадскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў». Нагадаем, конкурс «Жыццё пад сэрцам» быў абвешчаны 20 сакавіка і ахоплівае аўтарскія матэрыялы на тэму абароны пачатага жыцця, якія былі напісаныя ці апублікаваныя з 1 чэрвеня 2013 года па 15 траўня 2014-га. карта

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі