Хрысціянскіх вернікаў заклікаюць да супольнай малітвы аб міры

502-molitva-dlya-pohudeniya8 чэрвеня, у нядзелю, Папа Рымскі Францішак прыме ў Ватыкане прэзідэнтаў Ізраіля Шымона Перэса і Палестыны Махмуда Абаса, каб прасіць у Бога дар супакою для іх спакутаваных земляў. У сустрэчы будзе ўдзельнічаць таксама патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей.

З гэтай нагоды, у адпаведнасці з просьбай Папы, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў духоўна ўдзельнічаць у гэтай малітве, перадае Catholic.by.

“Далучыцца да яе ў глыбіні свайго сэрца могуць таксама ўсе мужчыны і жанчыны добрай волі. Такім чынам просьба аб міры, якая будзе ўзнесена каля Гробу святога Пятра, распаўсюдзіцца па ўсёй зямлі, каб магло ажыццявіцца абяцанне Пана: “Калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах” (Мц 18, 19)”, — адзначыў іерарх.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі