Мітрапаліт Кандрусевіч асвяціў алтар у касцёле ў Мядзельскім раёне

2014-06-07-kry17 чэрвеня у парафіі Св. Андрэя, апостала, у Крывічах (Мядзельскі раён) адбылося асвячэнне адноўленага алтара, амбоны і абраза, на якім прадстаўлены Маці Божая і св. Сыман дэ Рояс. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Падчас казання Мітрапаліт падкрэсліў, што алтар з’яўляецца “збаўчым месцам дзеяння Святога Духа”. “Дзякуючы дзеянню Святога Духа Касцёл цэлебруе сакрамэнты як бачныя знакі нябачнай Божай ласкі. Сярод гэтых знакаў цэнтральнае месца належыць Эўхарыстыі, якая з’яўляецца ўспамінам і некрывавым ажыццяўленнем крыжовай ахвяры Хрыста, а таксама хлебам вечнага жыцця. Цэлебрацыя ж Эўхарыстыі адбываецца на алтары”, – сказаў іерарх, перадае catholic.by.

Арцыбіскуп дадаў, што алтар з’яўляецца “цэнтрам святыні, вакол якога збіраецца народ Божы падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі”, з’яўляецца “сімвалам Хрыста, прысутнага сярод вернікаў як ахвяра за нашы грахі і як хлеб вечнага жыцця”.

“У сваім Евангеллі Езус шмат разоў кажа аб запрашэнні на Божы банкет. Яго запрашэнне не надрукавана на прыгожай паперы і не накіравана толькі да выбраных. Яно распаўсюджваецца на ўсіх, незалежна ад іх сацыяльнага статусу, адукацыі, здольнасцяў і г.д. Са старонак Евангелля яно накіравана таксама і да бедных, сляпых і кульгавых, хворых і прабываючых у турботах. Запрошаныя – гэта тыя, якія на першае месца ставяць не саміх сябе і свае магчымасці, але Бога. Гэта пакорныя людзі, якія прызнаюцца ў сваіх недахопах і спяшаюцца з дапамогай да іншых. Яны таксама ўсведамляюць, што зведваюць шчодрасць Хрыста не дзякуючы сваім заслугам, але як Божы дар, якім з’яўляецца любоў, што змяняе нас і чыніць годнымі спаткання са Збаўцам”, – сказаў іерарх.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі