Валерый Шмат і арган лютэранскай кірхі сабралі поўную залу гледачоў у Гродне (фота і відэа)

orgk3
Заля была поўнай, негледзячы на даволі познюю абвестку аб канцэрце

З аншлагам прайшоў  17 чэрвеня першы канцэрт арганнай музыкі ў лютэранскай кірсе Гродна, які даў кампазітар, арганіст і аранжыроўшчык Валеры Шмат, перадае гродзенскі сайт tutgrodno.com.

orgk2
Кампазітар і аранжыроўшчык Валерый Шмат, бадай што, ведае гучанне кожнага аргана ў Беларусі

Адметна, што канцэрт быў дабрачынным і стаў першым для нядаўна атрыманага ў падарунак і прывезенага з Германіі велічнага аргана. Спонсарам  канцэрта выступіў “Праектны інстытут Гроднагіпразем” . 7 чэрвеня адбылося ўрачыстае асвячэнне ўнікальнага інструмента, аб чым Крыніца.INFO паведамляла.

orgk4
Канцэрт прайшоў з вялікім поспехам

У аргана 23 рэгістры, ён важыць 4,5 тонны. Выпушчаны  ў 1960 годзе, арган ўвесь час верай і праўдай служыў у лютэранскай кірсе ў Франкфурце-на-Майне, пакуль будынак не прадалі Сербскай Праваслаўнай царкве. А арган прыйшоўся даспадобы лютэранам у Гродна. якія шукалі сабе інструмент даволі працяглы час. З дапамогай нямецкіх лютэран мара іх гродзенскіх адзінаверцаў збылася. У дзень асвячэння было заяўлена. што арган паслужыць не толькі рэлігійным мэтам, але і культурным, будуць праводзіцца канцэрты. І першы не прымусіў сябе чакаць, адбыўся праз 10 дзён. Цяпер ў  аматараў музыкі ёсць магчымасць слухаць арган не толькі ў Фарным касцёле Гродна, але яшчэ і ў кірсе.

 

Яшчэ больш фота на tutgrodno.com.

На запісе выступу Валерыя Шмата з  канцэрта ў Гродзенскай кірсе добра чуваць голас сапраўднага нямецкага аргана!

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі