Выйшаў “Беларускі Пілігрымскі Хіт” – найлепшыя спевы пілігрымаў па-беларуску

IMG_2024У чэрвені, перад парою пілігрымак, у Мінску выйшаў зборнік найлепшых паломніцкіх спеваў  па-беларуску: “Беларускі Пілігрымскі Хіт”. Ён з’яўляецца шостым у серыі “Беларускі Хрысціянскі Хіт”, заснаванай у 2008 годзе.

Спярша былі “Хрысціянскія гімны” (2008), “Хіты праслаўлення” (2009), зборнік калядных хітоў “Хрыстос нарадзіўся” (2009), велікодных “Хрыстос уваскрос” (2010), а таксама складанка “Бардаўскі Хрысціянскі Хіт” (2010). Наступнымі ў серыі “БХХ” чакаюцца зборнік найлепшых хрысціянскіх патрыятычных спеваў “Люблю Беларусь”, “Беларускі Хрысціянскі Рок” і “Беларускі Літургічны Спеў”, паведамілі Крыніца.INFO у прэс-службе БХД.

“Беларускі Пілігрымскі Хіт” – адабраныя з дапамогай фокус-групаў спеўныя малітвы, якія гучаць у пілігрымках ды на хрысціянскіх фэстах: у дарозе ды ў Будславе, Івянцы, Браславе, Росіцы, Лагішыне, Полацку, Менску. У яго ўвайшлі спевы ў выкананні калектываў “Голас Душы”, “Міласць”, “Laudans”, “Gloria”, “Радасць”, “Рыбы”, “Еднасць”, “Подых Духа”, “Пілігрымы”, а таксама Ганны і Ядзвігі Багдановічаў, Юлі Фраловай, Алесі Ўнукоўскай, Міколы Крышнёва.

“Беларускі Хрысціянскі Хіт” – не камерцыйны праект. Каманда маладых энтузіястаў ня ставіць сваёй мэтай зарабіць на беларускай хрысціянскай музыцы. Стратэгія “БХХ” – за кошт ахвяраванняў і спонсарскай падтрымкі выдаць поўны збор найлепшых беларускамоўных хрысціянскіх спеваў. Прапановы і ідэі да праекту можна выказаць праз тэлефоны +375 29 593 71 60, +375 29 861 62 28 або электронную пошту bhh2014@tut.by.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
20.06.2014 Грамадства|




Блогі