Пачалася падрыхтоўка штогадовай уніяцкай пілігрымкі Віцебск-Полацк

piliПачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе 9-13 ліпеня, перадае svjazep.org. У гэтым годзе гэта ХХ пілігрымка – юбілейная і яе дэвіз: “Будзьце мужнымі! Адвагі!»

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў — пілігрымы пройдуць за 4 дні з серады да суботы. Пілігрымка пачнецца ў сераду 9 ліпеня ранішняй малітвай у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску. На завяршэнне падарожжа у нядзелю 13 ліпеня ў Полацку ля храма св. Параскевы Полацкай будзе адслужана Святочная Боская Літургія.

Падрабязнасці праграмы і кантакты тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі