Меркаванне. Пра помнік Альгерду ў Віцебску…
27 чэрвеня ў Віцебску будзе ўрачыста адчынены помнік вялікаму князю літоўскаму Альгерду, супраць якога актыўна выступала частка грамадзкасьці гораду і ня толькі. Асноўны аргумэнт, які прыводзілі апанэнты, – менавіта пры Альгердзе былі закатаваныя віленскія пакутнікі. Апроч таго, яго называлі агрэсарам і захопнікам, які ўвесь час ваяваў з суседзямі:
“Ольгерд не имеет отношения к белорусскому народу. Он агрессор и вероотступник, а также захватчик, беспрестанно воевавший со всеми соседями, разрушавший города и убивавший мирных жителей. Как жестокий злодей России памятен он в русской истории. Недобрый страшный след оставил Ольгерд и в истории христианства. Православная церковь чтит память (27 апреля) святых мучеников литовских, подвергнутых мучительной смерти по его приказу”, – гаварылася ў мінулагоднім звароце на імя Аляксандра Лукашэнкі.
У сувязі з гэтым хацелася б прыгадаць лёс сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра, пры якім адбылося хрышчэньне Русі. Менавіта ён захапіў Полацкае і Кіеўскае княствы, зьнішчыў полацкую княскую дынастыю, згвалціў княжну Рагнеду, забіў роднага брата Яраполка, ваяваў з адным з хрысьціянскіх цэнтраў – Бізантыяй. Больш за тое, менавіта пры ім у Кіеве былі прынесеныя ў ахвяру паганскім боствам дружыньнік-вараг з сынам, якія вызнавалі хрысьціянства. Ужо пасьля прыняцьця хросту ён хадзіў паходам на белых харватаў і захапіў іх землі, ваяваў з булгарамі, печанегамі і гэтак далей.
Разам з тым менавіта пры Альгердзе адбылося пашырэньне ўплыву Праваслаўнае царквы за кошт далучэньня да ВКЛ значнае часткі праваслаўных землі (частак Смаленскага, Чарнігаўскага княстваў, Кіеўскай зямлі, Валыні і Падольля). Менавіта пры ім былі вызваленыя ад татараў сучасныя ўкраінскія землі – за 18 гадоў да Кулікоўскай бітвы і за 118 гадоў да сканчэньня татарскага прыгнёту ў Масковіі. Пры Альгердзе рабіліся спробы па стварэньні самастойнай (падпарадкаванай непасрэдна Канстантынопалю) Праваслаўнай царквы ВКЛ. Апроч таго, ужо пры Альгердзе была пабудаваная царква на месцы сьмерці віленскіх пакутнікаў. Дый усе дзеці вялікага князя былі праваслаўнымі, а сам ён, як паведамляецца, прыняў манаскі пострыг.
Так што, як бачым два князі па сваіх учынках былі тыповымі сынамі сваёй эпохі са сваімі дасягненьнямі ды сваімі памылкамі. Той жа, хто выступаў і выступае супраць помніка князю Альгерду, які дарэчы шмат зрабіў і для разьвіцьця непасрэдна Віцебску, відавочна, хітруе і крывадушнічуе. І прычыны гэтае крывадушнасьці палягаюць не ў мінуўшчыне, а ў сучаснасьці – у (геа)палітычных сымпатыях і антыпатыях апанэнтаў помніку.
М.Г., фота – “Народныя навіны Віцебска”
P.S. Фігура князя Альгерда на помніку “Тысячагодзьдзе Расеі” ў Ноўгарадзе
Артыкулы з пазнакай “Меркаванне” могуць не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі Крыніца.INFO. Даслаць сваё меркаванне можна на slovaby@gmail.com.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)