У Гродне прайшоў хрэсны ход у памяць усіх Беларускіх Святых (фотарэпартаж)

IMG_9192У бягучым 2014 годзе спаўняецца 30 гадоў з дня усталявання агульнага дня шанавання ўсіх беларускіх святых, якія ў розныя стагоддзі у розных мясцінах нашай Радзімы здяйснялі свой хрысціянскі подзвіг. У гонар гэтай гадавіны 29 чэрвеня адбыўся штогадовы Хрэсны ход, які тадыцыйна сабраў некалькі тысяч праваслаўных вернікаў Гродна.

Пачатак хрэснага ходу быў ад трох храмаў: Свята-Барыса-Глебскага, Свята-Пакроўскага Сабору, ад Свята-Марфінскай царквы. Тры плыні хрэснага ходу сустрэліся каля Драматычнага тэатру і пайшлі далей да Сабору ўсіх Беларускіх Святых. Агулам у хрэсным ходзе ўдзельнічала каля дзвюх тысяч чалавек.

“Гарадзенская епархія заўсёды вызначаецца асаблівым стаўленнем да Беларусі, да беларускай мовы. Тут вельмі шмат беларускамоўных святароў, усе новыя храмы асвячаюцца менавіта ў гонар беларускіх святых – трох віленскіх пакутнікаў, Гаўрыіла Беластоцкага і іншых. Гэтым падкрэсліваецца значнасць менавіта беларускіх святых як прыкладу хрысціянскага жыцця для вернікаў Беларусі. І гэты хрэсны ход штогод распачынаецца з малітвы і скончваецца беларускамоўнай літургіяй. Падчас працэсіі гучалі спевы на беларускай мове, у т.л. “Магутны Божа”, “Дай, добры Божа””, – распавяла Крыніца.INFO шматразовая ўдзельніца хрэснага ходу ў Гродне Валерыя Чарнаморцава.

Яна таксама адзначыла, што ў хрэсным ходзе ўдзельнічаў архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў, які сваім удзелам сімвалічна падкрэсліваў адзінства Праваслаўнай Царквы на Беласточчыне і ў Беларусі.

Фота – Сяргей Гоцін

IMG_9035

IMG_9108

IMG_9124

IMG_9139

IMG_9174

IMG_9192

IMG_9200

IMG_9265

IMG_9283

 

IMG_9317

IMG_9337

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі