Віртуальную экскурсію прапануе наведвальнікам гродзенская кірха
Віртуальную экскурсію прапануе наведвальнікам сайт лютэранскай абшчыны св. Яна ў Гродна luther.by.
Для таго, как забяспечыць магчымасць усім цікаўным пазнаеміцца з унутранным выглядам кірхі, абшчына заказала спецыялістам студыі Івана Цыркуновіча 3D-панараму, якая цяпер размешчана ў інтэрнеце у свабодным доступе. Прагляд суправаджае музыка нядаўна ўстаноўленнага ў кірсе нямецкага аргана, што добра перадае атмасферу лютэранскага храма.
Гродзенская евангелічна-лютэранская абшчына створана ў 1779 годзе з лютэран нямецкага паходжання, запрошаных гарацкім старастам Антоніем Тызенгаўзам для арганізацыі каралеўскіх мануфактур і працы на іх. Кірха перабудавана з колішняй таверны, ў 1793 годзе падараванай лютэранам каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Аднак сучасны выгляд будынак набыў только у 1912 годзе пасля многіх перабудоў і рамонтаў.
З 1944 па 1994 год тут размяшчалася сховішча дакументаў архіва вобласці. Праз 50 год кірху вярнулі абшчыне лютэранаў. На сёння гэта адзіны на ўсю рэспубліку лютэранскі храм, які дзейнічае. Гродзенская кірха ўваходзіць ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)