Велапілігрымка ў Будслаў стартавала з Мінска з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча

phoca_thumb_l_vela-piligrymka-040Раніцай 2 ліпеня з Чырвонага касцёла ў Мінску стартавала ў Будслаў чарговая пілігрымка на роварах, на пачатку якой і напрыканцы традыцыйна прымае ўдзел мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, перадае catholic.by.

phoca_thumb_l_vela-piligrymka-049Перад распачаццем пілігрымкі адбылася святая Імша.  Пад час пропаведзі арцыбіскуп заахвоціў глыбей засяродзіцца на сённяшнім Евангеллі.  Роварная пілігрымка, як і кожная іншая, з’яўляецца публічным вызнаннем  веры, новым спосабам евангелізацыі і ўмацавання хрысціянскай салідарнасці паміж удзельнікамі пілігрымкі. Гэта таксама знак таго, што ў наш час, калі усё больш з’яўляецца сляпых ў дачыненні да духоўных спраў, ёсць людзі, якія гэтыя справы ставяць на першае месца.  Мітрапаліт  Кандрусевіч пажадаў удзельнікам роварнай пілігрымкі фізічнай і духоўнай вытрымкі, каб яны шчасліва даехалі да мэты падарожжа, радасна прывіталі Будслаўскую Марыю і каб у яе вучыліся заўсёды казаць Богу «так”.

phoca_thumb_l_vela-piligrymka-035Канец чэрвеня і пачатак ліпеня — традыцыйны  час пілігрымак у Будслаў. Пазаўчора з Мінскай катэдры выйшла 24-ая па ліку пешая пілігрымка. Учора з Чырвонага касцёла выправілася пакутная пілігрымка, удзельнікі якой увесь шлях трываюць на хлебе і вадзе. Падобныя пілігрымкі рушаць у Будслаў з усіх канцой Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі