У Будславе прайшлі ўрачыстасці ўшанавання абразу Маці Божай (фотарэпартаж)

IMG_53944-5 ліпеня ў Будславе ў Мядзельскім раёне прайшлі ўрачыстасці ў гонар Будслаўскага абразу Божай Маці, які ў Каталіцкім Касцёле лічыцца цудатворным, дзякуючы малітоўнаму заступніцтву Багародзіцы.

На Беларусі гэты абраз апынуўся ў 1598 годузе і з 1613 году захоўваецца ў Будславе. Пачынаючы з 1990 года тысячы вернікаў прыбываюць сюды, каб ушанаваць святыню. У 1996 годзе Маці Божая Будслаўская была абвешчаная нябеснай апякункай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а ў 1998 годзе абраз каранавалі папскімі каронамі.

Сёлета Будслаў таксама сабраў тысячы каталіцкіх вернікаў, больш за 2,5 тысячы з іх прыйшлі да абразу пешшу. Былі на Будслаўскім фэсце і прадстаўнікі з замежжа, у тым ліку і пілігрымы з Украіны. Усе яны прынялі ўдзел у шматлікіх набажэнствах і малітвах, галоўнае з якіх адбылося ў ноч на 5 ліпеня. Яго ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Апроч таго, была ў Будславе і асобная праграма для моладзі: танцы, музычныя выступы. А манахі-капуцыны запрашалі ўсіх на сапраўдную каву “капучыну”.

Шэраг відэа з Будславу можна паглядзець тут.

Фота – Надзея Гацак

 IMG_5340

IMG_5339

IMG_5345

IMG_5357

IMG_5378

IMG_5379

IMG_5394

IMG_5403

IMG_5421

IMG_5427

IMG_5436

IMG_5441

IMG_5449

IMG_5456

IMG_5459

IMG_5460

IMG_5481 IMG_5482

IMG_5486

IMG_5491

IMG_5501

IMG_5505

IMG_5717

IMG_5768

IMG_5792

IMG_5468

IMG_5806

IMG_5819

IMG_5840

IMG_5853

IMG_5858

IMG_5882

IMG_5890

IMG_5893

IMG_5916

IMG_5949

IMG_5954

IMG_6028

IMG_6054

IMG_6064

IMG_6066

IMG_6076

IMG_6079

IMG_6085

IMG_6102

IMG_6111

IMG_6122

IMG_6125

IMG_6132

IMG_6146

IMG_6149

IMG_6150

IMG_6151

IMG_6154

IMG_6155

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі