Беларускія юнакі занялі першае месца па футболе на XXVI Міжнароднай парафіядзе

Беларускія юнакі-футбалісты лепей за усіх гуляюць у футбол! сярод каталікоў
Беларускія юнакі лепей за усіх гуляюць у футбол сярод каталікоў

Каманда гродзенскай парафіі 15 ліпеня заняла першае месца ў спаборніцтвах па футболе ва ўзроставай катэгорыі 17-19 гадоў.

Каманда хлопцаў з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) у Гродне ўдзельнічае ў ХХVI Міжнароднай Парафіядзе дзяцей і моладзі, якая праходзіц з 12 па 19 ліпеня ў Варшаве (Польшча). У гэтым годзе мерапрыемства налічвае каля 1500 удзельнікаў з усёй Еўропы. Як ужо паведамлялася, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў імшу на адкрыццё парафіяды.

Тадэвуш Кандрусевіч разам з беларускімі удзельнікамі XXVI Міжнароднай парафіяды
Тадэвуш Кандрусевіч разам з беларускімі удзельнікамі XXVI Міжнароднай парафіяды

Падчас парафіяды каманду беларускіх хлопцаў суправаджае кс. Артур Малафей (душпастыр па справах спорту Гродзенскай дыяцэзіі), а таксама трэнеры-апекуны Аляксандр Гусар і Уладзімір Кіхляраў. Найбольш галоў забіў Максім Мухляда, перадае  catholic.by.  Усе ўдзельнікі падкрэсліваюць высокі ўзровень арганізацыі парафіяды і цудоўную інтэграцыю дзяцей і моладзі з розных краін падчас спартыўных спаборніцтваў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі