Курыя Гродзенскай дыяцезіі выступіла з заявай наконт прытулку Шчадрова

ШчадроўУ сувязі з інфармацыяй у СМІ наконт Аляксея Шчадрова і заснаванага ім прытулку для бяздомных “Дом Марыі” ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна курыя Гродзенскай дыяцэзіі выступіла з адмысловай заявай.

У ёй адзначаецца, што Аляксей Шчадроў, які называе сябе братам Луіджы, не належыць ні да якога інстытуту кансэкраванага жыцця, не атрымаў у Касцёле ніякай кананічнай місіі і ў разуменні Кананічнага Права з’яўляецца свецкай асобай і не з’яўляецца місіянерам, перадае Catholic.by.

Апроч таго, у курыі адзначылі, прытулак не мае ў Гродзенскай дыяцэзіі юрыдычнага статусу і з’яўляецца выключна прыватнай ініцыятывай. Выказаўшы пазітыўные стаўленне да мэтаў і ідэалаў заснаванай супольнасці, курыя разам з тым адзначыла, што пакуль “распачацце фармальнага супрацоўніцтва з супольнасцю не ўяўляецца магчымым, між іншым, з прычыны адсутнасці прававых падставаў”.

У заяве таксама гаворыцца, што “некаторыя выказванні Аляксея Шчадрова ў СМІ далёкія ад аб’ектыўнасці, не выяўляюць паўнаты праблематыкі і, несумненна, не служаць дабру супольнасці, заснаванай ім”

Як паведамляла Крыніца.INFO, беларускі каталік Аляксей Шчадроў, які арганізаваў у сябе на ўчастку ў вёсцы Аляксандраўка прытулак для бяздомных, запрошаны ў Ватыкан. Сакратарыят Святога пасаду зацікавіўся дзейнасцю заснаванага Аляксеем таварыства «братоў-місіянераў прыкладу Маці Тэрэзы з Калькуты».

На сустрэчы з Папам Аляксей плануе падняць тры пытанні: зарэгістраваць прытулак як суполку братоў-місіянераў, спытае аб магчымасці кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты, і папросіць дапамогі ў арганізацыі прытулкаў, падобных шчучынскаму, па ўсім свеце.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі