Пачалася пілігрымка Гродна-Навагрудак

пачатак пілігрымкі гроднаПешая пілігрымка вырушыла па маршруце Гродна-Навагрудак. Удзельнічаюць 25 чалавек моладзі і сталых вернікаў, 5 сясцёр-назарэтанак, ксяндзы Віталій Сідорка і Дзмітрый Дубовік.

Як перадае grodnensis.by, галоўным арганізіатарам пілігрымкі стала сястра-назарэтанка Таццяна Стасюкевіч, якая арганізуе пілігрымку па гэтаму маршруту пяты год запар.

сястра арганізатар пілігрымкі“Я люблю сясцёр. Заўсёды хацела, каб пра мучаніц ведалі. Сёстры аддалі жыццё за сем’і і за святара, таму сёння таксама важна іх падтрымоўваць”, – рассказала с. Таццяна аб прычынах правядзення духоўнага падарожжа. Каментуючы колькасць удзельнікаў пілігрымкі, арганізатар таксама скалала: “А чаго страшнага? Затое ходзяць розныя. Ёсць тыя, хто ходзіць увесь час, ёсць новыя людзі. Самае галоўнае, каб ісці і маліцца. Мяне захапляе, што пайшлі новыя сёстры-назарэтанкі. Усе не могуць пайсці, але добра, што ідуць сёстры першы раз.”

Сёлета спаўняецца 75 год, як   ордэн сясцёр-назарэтанак ўпершыню з’явіўся ў Беларусі. Гісторыя ордэна не была лёгкай, 11 сясцёр былі расстраляны немцамі ў 1943 годзе ў Навагрудку. Але назарэтанкі заўсёды клапаціліся аб простых людях, дапамагалі тым, каму гэта было патрэбна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі