Новыя навучэнцы прыняты ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродна

семінарыя-гродна-навічкіУ Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 28 ліпеня адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 25-27 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання.

Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісу Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і лакальнага Касцёла, што дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў жыццём Касцёла, і структуры Касцёла ў Беларусі. Кандыдатам трэба было таксама патлумачыць матывы свайго следавання за Хрыстом, унутраны голас, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні, передае catholic.by.

Экзамен прымаў рэктар семінарыі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які пасля пісьмовай часткі экзамена сустрэўся з кожным кандыдатам і правёў кваліфікацыйную размову.

семінарыя-гродна-навічкі-009Новымі навучэнцамі семінарыі сталі Вадзім Каўтанюк (парафія Св. Міхала Арханёла, Навагрудак), Андрэй Струкель (парафія Узвышэння Святого Крыжа, Ліда), Аляксей Шарыпаў (парафія Св. Міхала Арханёла, Смаргонь), Яўген Абрамаў (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Ліда), Яўген Амасёнак (парафія Св. Андрэя, Слонім). Ужо з 26 жніўня яны распачнуць вучобу i семiнарыйную фармацыю.

Тыя, хто адчуе голас Хрыста, могуць звярнуцца яшчэ да пачатку новага 2014/2015 навучальнага года ў гродзенскую семiнарыю, каб далучыцца да першага курса.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі