Рэкалекцыі паклікання прайшлі ў духоўнай семінарыі ў Гродна

рэкалекцыі-пакліканне-3.jpg-001У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для хлопцаў, прысвечаныя распазнанню паклікання. Каб паразважаць над сваім пакліканнем, у семінарыю прыехалі 38 маладых людзей.

рэкалекцыі-паклікання1.jpg-019У першы дзень рэкалекцый адбылася сустрэча з удзелам рэктара семінарыі дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, духоўных айцоў, навучэнцаў семінарыі і юнакоў. Падчас сустрэчы ўдзельнікі распавялі пра сябе.

Духоўныя айцы заахвоцілі, каб кожны знайшоў час памаліцца асобна, каб пагаварыць з Езусам, як са сваім сябрам, задумацца над сваім жыццём, задаць сабе пытанні: ці правільна я паступаю? Ці правільнай дарогай іду?

рэкалекцыі-пакліканне.jpg-063Першы дзень рэкалекцый завяршыўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У праграме рэкалекцый былі штодзённая святая Імша, малітвы, канферэнцыі, адпачынак, праца ў групах, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, размова са святаром. Рэкалекцыі сталі найбольш спрыяльным  часам, каб паглыбіць веды і ўзбагаціць сваё духоўнае жыццё.

Удзельнікі рэкалекцый пабывалі таксама на Аўгустоўскім канале, дзе ў іх была магчымасць паплаваць, пакатацца на катамаранах, былі спартыўныя гульні і вясёлыя забавы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі