У Будславе пройдзе сустрэча для дзяўчат на тэму “Жанчыны ў Бібліі”

girl-in-churchРэкалекцыі для дзяўчат на тэму “Жанчыны ў Бібліі – прыклад для сучасных дзяўчын”, пройдуць ў Будславе з 7 па 10 жніўня 2014 г. у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай сёстры Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту. Запрашаюцца дзяўчаты ад 15 гадоў.

Як піша grodnensis.by, правядзе рэкалекцыі ксёндз Дзмітрый Дубовік, а таксама с. Агнэс CSFN і с. Кляра CSFN.

Пачатак сустрэчы 7 жніўня а 9-й гадзіне. Інфармацыя па тэлефоне:
+375 33 321 26 33 с. Кляра

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі