У Гродне адкрылася выстава-распродаж у дапамогу людзям з асаблівасцямі развіцця (фотарэпартаж)

6PAvDUit1NAМаладзёжная група брацтва Свята-Уладзімірскага праваслаўнага прыходу Гродна пры падтрымцы Гродзенскай дыяцэзіі і Гродзенскага дабрачыннага таварыства распрацавалі сацыяльны хрысціянскі праект з удзелам падапечных брацтва – моладзі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і іх мам.

Пачынаючы з ліпеня па нядзелях з моладдзю з асаблівасцямі развіцця малюе малады мастак, выкладчык студыі выяўленчага мастацтва Аляксандр Васілевіч.

Іх творчыя працы былі прадстаўлены на дабрачыннай выставе-распродажы пад назвай «Іншая зямля», адкрыццё якой адбылося 3 жніўня ў актавай зале царкоўна-прыходскага комплексу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна. Таксама ў экспазіцыі ўдзельнічалі  вырабы Надзеі Пальчынскай, інваліда 1-й групы, якая прадставіла свае па-майстэрску выкананыя шэдэўры з бісеру.

Усе выручаныя на выставе сродкі будуць накіраваныя для аказання адраснай дапамогі моладзі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Выстава будзе доўжыцца да 24 жніўня.

Фота – Ганна Санько

6PAvDUit1NA AGotlXh0tgc b9galzD_iQg BHvt5rUwzms BoqVBuY88wA E8EfO3Mu0a0 FmhgN1U1GIw gFCo4mk2A_E GV0L1WpPCWQ GYqOVRu4hus HKvEnP014ag HWpXocFppq8 i4FzBm6ceMY J_J-zdNGhdw iTIgWjzZ7ak J8eXevNuGBo kKpXSxkOEHo lQ1j2ScqWsY mzZe9gwdNnA NeXu-pnBjDY oSPFQw5RHMo Pj7zR-SCxfE q5uPrdiuCw0 QRHlfOaarK8 TmCme1YCGWo TqF_xSCqPow tvbiH3uk2V8 UfXiYj4hmYc VM8ARLjqVFs wl62fyojjfU x7HXSOnfRyY

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі