Хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск праводзіць праваслаўная моладзь
Праваслаўная моладзь, удзельнікі XII Міжнароднага фестывалю «Адзігітрыя», ужо трэці дзень ідуць хрэсным ходам з Віцебска ў Смаленск.
На працягу пяці дзён пілігрымы пройдуць адлегласць больш чым у 120 кіламетраў. Хрэсны ход з’яўляецца завяршальнай часткай фестывалю, удзельнікі якога плануюць прыбыць у Смаленск 9 жніўня, дзе затым прымуць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды свята ў гонар абраза Божай Маці «Адзігітрыя». Па паведамленні sobor.by, у хросным ходзе прымае ўдзел больш за 120 чалавек. Узначальвае шэсце старшыня Аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі протаіерэй Аляксандр Кавалёў.
У першы дзень вернікі прайшлі 30 кіламетраў, зрабіўшы на шляху пяць прывалаў. На начлег яны спыніліся ў горадзе Лёзна, у будынку школы. У наступныя дні ўдзельнікі хроснага ходу пройдуць праз расійскія населеныя пункты Рудня, Галынкі, Гнёздава.
Адзігітрыя (грэч. Οδηγήτρια – указ Шлях), Пуцяводніца – адна з найбольш распаўсюджаных тыпаў выявы Маці Божай з Дзіцяткам Езусам, паводле падання, напісаная евангелістам Лукой.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)