Школа Сямейнага Жыцця абвясціла аб наборы слухачоў на 2014/2015 год

сям'я“Школа Сямейнага Жыцця” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі накіравана на падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў сямейных кансультацыях. У праграме Школы– прадметы з галіны псіхалогіі, тэалогіі, этыкі, метады распазнавання плоднасці, а таксама практычныя заняткі. У курсе могуць прымаць удзел прадстаўнікі розных канфесій, а таксама няверуючыя, зацікаўленыя дабром сям’і.

Курс працягваецца 3 гады. Лекцыі праходзяць 1 раз у месяц (вечар пятніцы, субота і нядзеля да абеду). На працягу года адбываецца 8 з’ездаў (кастрычнік-май).

Жадаючыя могуць запісацца і атрымаць падрабязную інфармацыю штодзённа з 18.00 да 22.00 па тэлефоне: +375447523609 (сп. Ірына).  Набор праводзіцца да 31 жніўня.

Неабходныя дакументы:

просьба аб прыняцці

біяграфія

рэкамендацыя кс. пробашча (для каталікоў)

2 фотаздымкі

ксеракопія пасведчання аб адукацыі

ксеракопія пашпарту

Школа Сямейнага Жыцця – гэта не толькі вучоба ў сапраўдных спецыялістаў, якія ведаюць і любяць сваю справу, гэта паглыбленне веры, гэта магчымасць лепшага разумення блізкіх, гэта іншы погляд на адносіны ў сям’і.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі