Забойцу праваслаўнага святара са Смалянаў асудзілі на 14 гадоў

Смаляны
Фота – Radzima.org

23-гадовы забойца праваслаўнага святара Аляксандра (Марозава), які служыў у храме Праабражэння Гасподняга ў аграгарадку Смаляны і акармляў прыход у аграгарадку Межава, асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Святар надаў у сваім доме месца для пражывання маладому мужчыну, які доўгі час там жыў і быў зарэгістраваны. Незадоўга да трагедыі на начлег да забітага папрасіўся яшчэ адзін мужчына. Ноччу 21 лістапада 2013 паміж святаром і пражываючымі ў яго доме паўстаў канфлікт, падчас якога Марозаву нанеслі множныя нажавыя раненні, ад якіх ён і памёр, перадае БелТА.

Па факце забойства была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.139 КК Беларусі. Абодва мужчыны былі затрыманыя, але падчас папярэдняга следства крымінальны пераслед у дачыненні да часовага жыхара быў спынены. Расправу над святаром забойца здзейсніў у стане алкагольнага ап’янення.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
07.08.2014 Здарэнні|




Блогі