Губернатар Гродзенскай вобласці зацікавіўся рэстаўрацыяй лютэранскай кірхі ў Гродне

губернатор-в-кирхеГубернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў наведаў 7 жніўня лютэранскую кірху св. Яна ў Гродна і сустрэўся з пастарам Уладзімірам Татарнікавым.

У сустрэчы прыняў удзел в.а. мэра Гродна (1-шы намеснік) Барыс Фёдараў. Губернатар азнаёміўся са станам спраў па рэстаўрацыі лютэранскай царквы і працы лютэранскай абшчыны, перадае luther.by . Затым удзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння па аднаўленні адзінай дзеючай Лютэранскай Царквы ў Беларусі, помніка архітэктуры 18 ​​стагоддзя.

Раней вернікі і прадстаўнікі грамадскасці праз СМІ звярнуліся з заклікам да ўладаў і бізнэсу аказаць падтрымку ў пераадоленні праблем са сканчэннем рамонту лютэранскай царквы. Абшчына св. Яна ў Гродна трапіла ў цяжкую сітуацыю ў сувязі з неабходнасцю тэрміновай рэстаўрацыі гістарычнага будынка кірхі і адсутнасцю сродкаў. Па разліках вернікаў, для завяршэння работ па рамонце і рэстаўрацыі будынка суполцы неабходна тэрмінова адшукаць 2,5 млрд рублёў .

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі