Запарожскія святары памаліліся з самалёта аб міры ва Украіне і заклікалі Пуціна стаць міратворцам (відэа)

Мошчы, што пабывалі ў нябёснай літургіі

Малітва аб міры ва Украіне прайшла ў небе Запарожжа на вышыні 1500 метраў на борце самалёта Ан-74 TK-200 Літургію правёў арцыбіскуп Запарожскі і Мелітопальскі Лука.

Як паведамляе сайт Запарожскай епархіі Украінскай Праваслаўнай Царквы hram.zp.ua , у небе над Украінай падчас Літургіі 8 жніўня 2014 г . знаходзіліся часціца Жыватворчага Крыжа Гасподняга, абразы Хрыста Збавіцеля, Пакрова Божай Маці, св. апостала Андрэя Першазванага, сьвц. Мікалая Цудатворца. Таксама – моцы св. апосталаў Пятра, Андрэя і Марка, св. раўнаап. кн. Уладзіміра, Георгія. Панцеляймона Лекара, сьвц. Мікалая Цудатворца, свщмч. Макарыя, Мітрапаліта Кіеўскага.

Ідэя памаліцца аб міры ва Украіне ў небе належыць Вячаславу Баогуслаеву, генеральнаму дырэктару кампаніі АТ “Матор-Січ”, якая прадастваіла самалёт для набажэнтсва. Яе падтрымаў кіруючы архірэй.

Перад палётам арцыбіскуп Лука заклікаў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна “быць хрысціянінам-міратворцам”.

Нябёсная літургія працягвалася 1,5 гадзіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі