Біяграфія новага зверхніка УПЦ МП

Ануфрый13 жніўня Сабор Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату абраў сваім зверхнікам месцаблюсціцеля Кіеўскай мітрапалічай кафедры мітрапаліта Чарнавецкага і Букавінскага Ануфрыя. КРЫНІЦА.INFO прапануе азнаёміцца з біяграфіяй іерарха.

Мітрапаліт Ануфрый (Арэст Беразоўскі) нарадзіўся ў 1944 годзе ў Чарнавіцкай вобласці Украіны. У 1969-1972 гадах навучаўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. 18 гадоў быў у браціі Троіца-Сергіевай Лаўры.

Пастрыжаны ў манаства ў 1971 годзе. У 1971 года рукапакладзены ў іерадыякана, у 1972-м – іераманаха, у 1980-м – ігумена, 1986-м – архімандрыта. У 1984 годзе прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскага храма Афонскага падворкі ў вёсцы Лукіно, у 1985-м – благачынным Свята-Троіца-Сергіевай Лаўры. У 1988-1990 гадах быў намеснікам Пачаеўскай Лаўры.

У 1990 годзе хіратанісаны ў епіскапа Чарнавіцкага і Букавінскага. Падчас расколу Украінскай царквы ў 1992 годзе адмовіўся падтрымаць аўтакефалію. У 1994 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны пастаянным членам Святога Сінода УПЦ. У 2000 годзе узведзены ў сан мітрапаліта. З 2009 года член Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

24 лютага 2014 года абраны на пасаду Месцаахоўніка Кіеўскай мітрапаліцкай катэдры ў сувязі з немагчымасцю ажыццяўляць выкананне абавязкаў прадстаяцеля мітрапалітам Уладзімірам, які памёр 5 ліпеня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
13.08.2014 У свеце|




Блогі