Папа Францыск збіраецца беатыфікаваць 124 карэйскіх католікаў

папа-в-сеуле Рымскі пантыфік ўпершыню ў гісторыі прылічыць да ліку блажэнных 124 каталікоў з Паўднёвай Карэі. Папа Францыск таксама збіраецца правесці грандыёзную памінальную імшу па загінуўшым за хрысціянскую веру ў гэтай краіне ў XVIII-XIX стагоддзях.

Па прагнозах уладаў Сеула, для ўдзелу ў цырымоніі на адну з цэнтральных плошчаў сталіцы Паўднёвай Карэі прыбудзе да мільёна каталікоў, перадае bbc.co.uk.

Напярэдадні Францыск заклікаў грамадзян Паўднёвай Карэі маліцца за ўз’яднанне з Поўначчу. Акрамя таго, пантыфік сустрэўся з выжылымі і сваякамі ахвяр красавіцкага крушэння парома “Севол”. Рымскія каталікі складаюць 10% насельніцтва краіны. Візіт Папы Рымскага ў Паўднёвую Карэю ажыццяўляецца ўпершыню за 25 гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
16.08.2014 У свеце|




Блогі