Дабрачынная акцыя «Падрыхтоўка да школы» адбылася ў царкве “Новае жыццё” ў Мінску
Дабрачынная акцыя «Падрыхтоўка да школы» прайшла ў царкве «Новае Жыццё» 18 жніўня. Вернікі дапамаглі сабраць у школу дзяцей са шматдзетных, няпоўных сем’яў, а таксама сем’яў, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей.
Для гэтага сіламі вернікаў царквы былі сабраныя канцтавары, ранцы, адзенне і абутак, з якой чыесці дзеці ўжо выраслі. Было нямала і новага адзення і абутку, перадае newlife.by .
Падлеткі з царквы дапамаглі сартаваць і раскладваць па памерах абутак, школьныя касцюмы і кашулі для хлопчыкаў, сарафаны, спадніцы і блузкі для дзяўчынак, заколкі, банты і абручы для валасоў. Таксама былі прыгатаваныя наборы канцтавараў.
Дырэктар Нядзельнай школы Аліна Бяспалава распавяла, што дапамогай ў дзень акцыі змаглі скарыстацца трынаццаць сем’яў, у тым ліку дзве прыёмныя сем’і, якія стварылі дзіцячы дом сямейнага тыпу.
«Дзякуючы таму, што да гэтага мерапрыемства падключылася ўся царква, мы змаглі дапамагчы значна большай колькасці людзей, чым планавалася першапачаткова, – паведаміла Аліна Бяспалава. – Спадзяемся, што ўсё гэта стане добрай дапамогай для бацькоў пры падрыхтоўцы іх дзяцей да навучальнага года. Вялікі дзякуй усім, дзякуючы каму гэтая акцыя адбылася! ».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)