Рыхтуецца да выдання аповед пра абраз і культ Маці Божай Бялыніцкай

КНИГАУ выдавецтве “PROCHRISTO” рыхтуецца кніга, прысвечаная  цудадзейнаму абразу, які, як і санктуарый, у якім ён знаходзіўся, належыць да ліку страчаных каталіцкіх каштоўнасцяў.

У 1882 г. даследчык А. Кіркор пісаў: «…на левым беразе Друці знаходзяцца Бялынічы, праслаўленыя цудатворным абразам Маці Божай. У гэтым Бялынічы былі тымжа для беларускіх каталікоў, чым Чэнстахова для палякаў, Вострая брама – для літоўцаў…»

Падчас панавання савецкай улады цудатворны абраз перайшоў у фонды Магілёўскага мастацкага музея, адкуль знік ў часе эвакуацыі музейных каштоўнасцяў у 1941 г.. Сёння культ цудадзейнага абраза пакрысе адраджаецца святарамі і вернікамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
21.08.2014 Беларусь|




Блогі