У Мінску адчыняць шэсць інтэграваных класаў для дзяцей з аўтызмам

школьнікіУ Мінску ў 2014 годзе адчыняць шэсць інтэграваных класаў для дзяцей з аўтызмам. Пра гэта 22 жніўня на Аўгустоўскім форуме педагагічных работнікаў – 2014 заявіў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык.

Да гэтага ў горадзе быў толькі адзін такі клас, адкрыты ў мінулым навучальным годзе ў СШ № 5 па ініцыятыве міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі», перадае БелаПАН.

Старшыня камітэта адзначыў, што адаптацыя дзяцей з аўтызмам з’яўляецца адной з самых складаных праблем, якая ўскладняецца пытаннямі неабходнай падрыхтоўкі настаўнікаў і ўдасканалення нарматыўнай базы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
22.08.2014 Дабрачыннасць| Тэгі:




Блогі